Апрацоўка асабістай інфармацыі на вэб-сайце

(Заява аб прыватнасці)
27 сакавіка 2024 года
Seiko Epson Corporation

Для карыстальнікаў ва ўзросце да 16 гадоў уключна:

Праглядзі гэту старонку з адным з бацькоў (бацькам ці маці) або апекуном.

На гэтай старонцы знаходзіцца інфармацыя пра вэб-сайт (далей - “Вэб-сайт”), якім кіруе кампанія Seiko Epson Corporation (далей - “Кампанія”).

Тут тлумачыцца, якім чынам апрацоўваецца гісторыя прагляду вэб-сайта (Заява аб прыватнасці). Адміністраванне вэб-сайта і кіраванне ім здзяйсняецца ў Японіі.

Звярніце ўвагу, што мы не збіраем асабістую інфармацыю (інфармацыю, якая можа быць выкарыстана для ідэнтыфікацыі асобы) ад наведвальнікаў гэтага сайта.

1. Вобласць прымянення гэтай Заявы аб прыватнасці

1-1. Вобласць прымянення

Гэта Заява аб прыватнасці (далей - “Заява”) прымяняецца да вашай гісторыі прагляду на вэб-сайце (у тым ліку вашых дзеянняў пры праглядзе, інфармацыі пра вашу прыладу і іншых даных).

1-2. Прыярытэт для пунктаў, якія заслугоўваюць асаблівай увагі

Калі ў якім-небудзь месцы на гэтым вэб-сайце дакладна выкладзены правілы або важныя пункты, якія адрозніваюцца ад гэтай Заявы, гэтыя асобныя ўмовы будуць мець прыярытэт.

2. Атрыманне інфармацыі і мэта выкарыстання пры доступе да вэб-сайта

Гэты вэб-сайт выкарыстоўвае Google Analytics ад кампаніі Google LLC., каб атрымліваць наступную інфармацыю.

Каб азнаёміцца з інфармацыяй пра тое, як Google LLC. выкарыстоўвае даныя, перайдзіце па URL-адрасе, размешчаным справа (https://policies.google.com/privacy).

Google Analytics выкарыстоўвае ўласныя файлы cookie для запісу інфармацыі аб тым, як вы выкарыстоўваеце вэб-сайт.

Дадатковую інфармацыю аб адмове ад Google Analytics глядзіце на гэтай старонцы.
https://tools.google.com/dlpage/gaoptout/

Каб даведацца, як забараніць файлам cookie адсочваць ваша выкарыстанне і атрымліваць інфармацыю, глядзіце Раздзел 3 “Адхіленне файлаў cookie”.

3. Адхіленне файлаў cookie

Стандартныя налады большасці браўзераў дазваляюць аўтаматычна прымаць файлы cookie. Файлы cookie будуць заставацца на вашай прыладзе, пакуль вы іх не выдаліце або пакуль не скончыцца іх тэрмін дзеяння, але вы можаце адключыць іх, змяніўшы адпаведны налады ў браўзеры. Аднак звярніце ўвагу на тое, што пры адключэнні файлаў cookie могуць узнікнуць пэўныя праблемы, у прыватнасці немагчымасць выкарыстоўваць некаторыя функцыі або некарэктны паказ асобных старонак вэб-сайта.

Інфармацыю пра змяненне налад файлаў cookie глядзіце ў інструкцыях да браўзера.

4. Апрацоўка спасылак з гэтага вэб-сайта

Гэта Заява не распаўсюджваецца на іншыя вэб-сайты, доступ да якіх ажыццяўляецца па спасылках, размешчаных на гэтым вэб-сайце. Звесткі пра апрацоўку асабістай інфармацыі на старонніх вэб-сайтах глядзіце на кожным адпаведным вэб-сайце асобна.

5. Запыты адносна гэтай Заявы

Па пытаннях або скаргах адносна гэтай заявы звязвайцеся з намі па наступным адрасе электроннай пошты.

*Паколькі мы не можам адказваць на запыты, звязаныя з выкарыстаннем гэтага вэб-сайта або прадуктаў ці праблемамі з імі, вам трэба звяртацца па кантактах, указаных для індывідуальных запытаў у кожным асобным прадукце.

Калі ў вашым запыце прысутнічае асабістая інфармацыя, мы будзем выкарыстоўваць яе толькі для адказу на ваш запыт і ні для якіх іншых мэт.

6. Выкананне законаў і правіл, а таксама змяненні ў Заяве аб прыватнасці

Мы кіруем зборам асабістай інфармацыі і выкарыстоўваем яе ў адпаведнасці з Законам Японіі па абароне асабістай інфармацыі. Мы можам час ад часу ўносіць змяненні ў Заяву аб прыватнасці ў адпаведнасці са змяненнямі ў законах і правілах для забеспячэння абароны асабістай інфармацыі або па іншых прычынах. Таму мы рэкамендуем вам рэгулярна праглядаць яе. Усе змяненні будуць размяшчацца на гэтым вэб-сайце.

Заява ўступае ў сілу з даты публікацыі на гэтым вэб-сайце.

7. Гісторыя змяненняў

Дата стварэння: 27 сакавіка 2024 года