ЛІЦЭНЗІЙНАЕ ПАГАДНЕННЕ З КАНЧАТКОВЫМ КАРЫСТАЛЬНІКАМ ПРАГРАМНАГА ЗАБЕСПЯЧЭННЯ EPSON

ЗАЎВАГА ДЛЯ КАРЫСТАЛЬНІКА: КАЛІ ЛАСКА, УВАЖЛІВА ПРАЧЫТАЙЦЕ ПАГАДНЕННЕ ПЕРАД ТЫМ, ЯК УСТАЛЁЎВАЦЬ АБО ВЫКАРЫСТОЎВАЦЬ ГЭТЫ ПРАДУКТ.

КАЛІ ВЫ ЗНАХОДЗІЦЕСЯ Ў ЗЛУЧАНЫХ ШТАТАХ, РАЗДЗЕЛЫ 19-23 ДАТЫЧАЦЦА ВАС. РАЗДЗЕЛ 22 ЗМЯШЧАЕ АБАВЯЗКОВАЕ АРБІТРАЖНАЕ ПАЛАЖЭННЕ, ЯКОЕ АБМЯЖОЎВАЕ ВАС У ПОШУКУ ДАПАМОГІ Ў СУДЗЕ Ў СУДДЗІ І ЖУРЫ, А ТАКСАМА ЗАБАРАНЯЕ ВАМ УДЗЕЛЬНІЧАЦЬ У КАЛЕКТЫЎНЫХ ІСКАХ АБО КАЛЕКТЫЎНЫХ АРБІТРАЖНЫХ РАЗБОРАХ. ДЛЯ ТЫХ, КТО НЕ ХОЧА АДМАЎЛЯЦЦА АД ПРАВА ЎДЗЕЛЬНІЧАЦЬ У АКЦЫЯХ І РАЗБОРАХ, ЁСЦЬ МАГЧЫМАСЦЬ ГЭТА ЗАЗНАЧЫЦЬ У РАЗДЗЕЛЕ 22.7.

КАЛІ ВЫ НАБЫВАЕЦЕ ГЭТЫ ПРАДУКТ У АЎСТРАЛІІ, РАЗДЗЕЛЫ 24–36 ГЭТАГА ДАКУМЕНТА МОГУЦЬ ДАТЫЧЫЦЦА ВАС. У РАЗДЗЕЛАХ 25 І 28 АПІСВАЕЦЦА, КАЛІ МОГУЦЬ ПРЫМЯНЯЦЦА ГЭТЫЯ РАЗДЗЕЛЫ. РАЗДЗЕЛЫ 24–36 АКРЭСЛІВАЮЦЬ АБАВЯЗКОВЫЯ ПРАДУГЛЕДЖАНЫЯ ЗАКОНАМ МЕРЫ АБАРОНЫ, ЯКІЯ НЕ МОГУЦЬ БЫЦЬ ВЫКЛЮЧАНЫЯ Ў АДПАВЕДНАСЦІ З ЗАКОНАМ. ТАМ, ДЗЕ ГЭТА СПЕЦЫЯЛЬНА ПАЗНАЧАЕЦЦА, ІНШЫЯ ЎМОВЫ ДАДЗЕНАГА ПАГАДНЕННЯ РЭГУЛЮЮЦЦА РАЗДЗЕЛАМІ 24–36.

Гэта юрыдычнае пагадненне («Пагадненне») паміж Вамі (фізічнай або юрыдычнай асобай, аб якой гаворыцца далей, як «вы») і Seiko Epson Corporation (уключаючы яе філіял «Epson») для праграмнага забеспячэння, уключаючы любую адпаведную дакументацыю, убудаванае праграмнае забеспячэнне або абнаўленні (сумесна названыя ў далейшым «Праграмнае забеспячэнне»). Гэта Праграмнае забеспячэнне прадастаўляецца Epson і яе пастаўшчыкамі толькі для выкарыстання з адпаведнай перыферыйнай камп’ютэрнай прыладай маркі Epson (далей - «Абсталяванне Epson»). ПЕРАД ТЫМ, ЯК УСТАЛЁЎВАЦЬ, КАПІЯВАЦЬ АБО ЯК-НЕБУДЗЬ ЯШЧЭ ВЫКАРЫСТОЎАЦЬ ПРАГРАМНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ, ПРАГЛЯДЗІЦЕ І ПАГАДЗІЦЕСЯ З УМОВАМІ ДАДЗЕНАГА ПАГАДНЕННЯ, УКЛЮЧАЯ ПАЛІТЫКУ КАНФІДЭНЦЫЯЛЬНАСЦІ, АБ ЯКОЙ ГАВОРЫЦЦА Ў РАЗДЗЕЛЕ 17. Калі вы згодныя, націсніце на кнопку «Прымаю» («ПРЫНЯЦЬ», «ОК» або іншы спосаб выказвання згоды) унізе Пагаднення, пры яе наяўнасці. Калі вы не згодныя з умовамі дадзенага Пагаднення, націсніце на кнопку «НЕ ПРЫМАЮ» («ВЫЙСЦІ», «Адмена» або іншы спосаб выказвання нязгоды), пры яе наяўнасці, і вярніце Праграмнае забеспячэнне разам з упакоўкай і ўсімі спадарожнымі матэрыяламі ў Epson або іншае месца пакупкі, каб атрымаць кампенсацыю.

1.Перадача Ліцэнзіі.
У адпаведнасці з Раздзелам 28 (які можа датычыцца вас, калі вы набываеце тавары і паслугі ў кампаніі Epson у Аўстраліі) Epson дае вам абмежаваную, невыключную ліцэнзію спампоўваць, усталёўваць і выкарыстоўваць Праграмнае забеспячэнне для вашых прыватных або дзелавых мэтаў на цвёрдым дыску або іншай камп'ютарнай запамінаючай прыладзе або, у выпадку праграмнага прыкладання (далей - таксама «Праграмнае забеспячэнне»), на смартфоне, планшэце або іншай мабільнай прыладзе (разам - «Прылада») пры ўмове, што Праграмнае забеспячэнне будзе выкарыстоўвацца (i) толькі ў адным месцы (напрыклад, дома або ў офісе, або на іншым месцы працы) або, у выпадку мабільнай прылады, на Прыладзе, якая належыць або кантралюецца вамі, і (ii) толькі разам з Абсталяваннем Epson, якое вам належыць. Вы можаце дазволіць іншым карыстальнікам, якія ўжываюць Абсталяванне Epson, падлучанае да вашай сеткі, карыстацца Праграмным забеспячэннем пры ўмове, што гэтыя карыстальнікі выконваюць умовы дадзенага Пагаднення. Вы згаджаецеся несці адказнасць і гарантуеце Epson кампенсацыю за парушэнні, якія ўзніклі ў выніку дзеянняў такіх карыстальнікаў. Вы можаце пры неабходнасці рабіць рэзервовыя копіі гэтага Праграмнага забеспячэння пры ўмове, што рэзервовае капіяванне будзе выкарыстоўвацца толькі для падтрымкі работы абсталявання Epson.

2.Абнаўленні.
У адпаведнасці з Раздзелам 28 (які можа датычыцца вас, калі вы набываеце тавары і паслугі ў кампаніі Epson у Аўстраліі), калі вы атрымалі ад Epson абнаўленне, найноўшую або мадыфікаваную версію ці дадаткі да Праграмнага забеспячэння, гэта абнаўленне, найноўшая або мадыфікаваная версія і дадаткі будуць уключаныя ў тэрмін «Праграмнае забеспячэнне» і падпарадкоўвацца ўмовам дадзенага Пагаднення. Вы прызнаеце, што Epson не абавязаная даваць вам ніякія Абнаўленні (аб чым гаворыцца ніжэй у Радзеле 2) да гэтага Праграмнага забеспячэння. Epson можа час ад часу выпускаць абноўленыя версіі Праграмнага забеспячэння, і Праграмнае забеспячэнне можа аўтаматычна падлучацца да Epson або старонніх сервераў праз інтэрнэт, каб праверыць, ці даступныя абнаўленні Праграмнага забеспячэння, такія як выпраўленні памылак, патчы, найноўныя версіі, дадатковыя і удасканаленыя функцыі, убудовы (разам - «Абнаўленні»), ці можа або (a) аўтаматычна абнавіць версію Праграмнага забеспячэння, якім вы карыстаецеся на вашай асабістай прыладзе, або (b) прапанаваць вам уручную спампаваць адступныя Абнаўленні. У выпадку, калі вы ўстанавілі EPSON Software Updater асобна, але не хочаце, каб Epson правяраў даступныя абнаўленні праграмнага забеспячэння, вы можаце адключыць гэтую функцыю, выдаліўшы EPSON Software Updater. Калі вы ўсталёўваеце Праграмнае забеспячэнне і не адключаеце аўтаматычную праверку Абнаўленняў (калі прыдатна), вы згаджаецеся з тым, каб аўтаматычна запытваць і атрымоўваць Абнаўленні ад Epson або старонніх сервераў, і з тым, што ўмовы дадзенага Пагаднення будуць датычыцца таксама ўсіх Абнаўленняў.

3.Іншыя правы і абмежаванні.
Вы згаджаецеся не змяняць, не адаптаваць і не перакладаць Праграмнае забеспячэнне, і згаджаецеся не перапраектоўваць, не разбіраць або як-небудзь яшчэ выявіць зыходны код Праграмнага забеспячэння. Вы не можаце здаваць у арэнду, распаўсюджваць, пазычаць Праграмнае забеспячэнне трэцім бакам, або выкарыстоўваць Праграмнае забеспячэнне ў якасці прадукту ці паслугі, якія прыносяць даход. Вы можаце перадаць усе вашыя прывы на карыстанне Праграмным забеспячэннем іншай фізічнай або юрыдычнай асобе, пры ўмове, што атрымальнік таксама згодзіцца на ўмовы дадзенага Пагаднення, і вы перададзіце гэтай асобе Праграмнае забеспячэнне, уключаючы ўсе копіі, абнаўленні, ранейшыя версіі і Абсталяванне Epson. Праграмнае забеспячэнне ліцэнзуецца як адзінае цэлае, і яго кампанентныя праграмы не могуць быць падзеленыя для іншага выкарыстання. Акрамя гэтага, вы згаджаецеся не выкладываць Праграмнае забеспячэнне ў асяроддзе з сумесным доступам, даступнае праз публічную сетку, такую як інтэрнет, або даступнае як-небудзь яшчэ за межамі таго адзінага месца, аб якім гаворыцца ў Раздзеле 1.

4.Уласнасць.
Назва, правы ўласнасці і правы інтэлектуальнай уласнасці на Праграмнае забеспячэнне застаецца з Epson, ліцэнзіярамі і пастаўшчыкамі. Праграмнае забеспячэнне абаронена законам аб аўтарскім праве Злучаных Штатаў, законамі аб аўтарскім праве Японіі і міжнароднымі дамовамі аб аўтарскіх правах, а таксама іншымі законамі і дамовамі аб інтэлектуальнай уласнасці. Да вас не пераходзіць ані назва, ані права ўласнасці на Праграмнае забеспячэнне, і гэтая Ліцэнзія не можа быць трактаваная, як продаж правоў на Праграмнае забеспячэнне. Вы згаджаецеся не выдаляць і не змяняць ніякіх аўтарскіх правоў, таварных знакаў, зарэгістраваных знакаў або іншых паказальнікаў праваўладалька. Epson і/або яе ліцэнзіяры і пастаўшчыкі захоўваюць за сабой усе правы. Гэтае Праграмнае забеспячэнне можа таксама змяшчаць выявы, ілюстрацыі, дазайны і фатаграфіі («Матэрыялы»), і аўтарскія правы на гэтыя матэрыялы належаць Epson і/або яе ліцэнзіятарам і прастаўшчыкам, яны абароненыя нацыянальнымі і/або міжнароднымі законамі аб інтэлектуальнай уласнасці, канвенцыямі і дагаворамі. Для яснасці: (1) Матэрыялы павінны выкарыстоўвацца толькі ў некамерцыйных мэтах, (2) Матэрыялы павінны рэдагавацца, наладжвацца і капіявацца толькі спосабам, прадугледжаным Праграмным забеспячэннем, і (3) вы можаце ужываць Матэрыялы толькі для законнага асабістага карыстання, хатняга карыстання або іншым чынам, які дазваляе закон.

5.Адкрыты зыходны код і іншыя кампаненты іншых вытворцаў.
Нягледзячы на вышэйпададзенае прадастаўленне ліцэнзіі, вы прызнаеце, што пэўныя кампаненты Праграмнага забеспячэння могуць быць пакрытыя ліцэнзіямі іншых вытворцаў, уключаючы так званыя ліцэнзіі на праграмнае забеспячэнне з «адкрытым зыходным кодам», што мае на ўвазе любыя ліцэнзіі на праграмнае забеспячэнне, зацверджаныя ў якасці ліцэнзій з адкрытым зыходным кодам у рамках Open Source Initiative або любыя па сутнасці аналагічныя ліцэнзіі, уключаючы, акрамя іншага, любую ліцэнзію, якая ў якасці ўмовы распаўсюджвання праграмнага забеспячэння, ліцэнзуемага па такой ліцэнзіі, патрабуе, каб распаўсюднік прадаставіў праграмнае забеспячэнне ў фармаце зыходнага кода (такія іншыя кампаненты далей - «Кампаненты іншых вытворцаў»). Спіс Кампанентаў іншых вытворцаў і звязаная з імі умовы ліцэнзіі (пры неабходнасці) для канкрэтных версій Праграмнага забеспячэння пазначаныя па адрасе https://support.epson.net/terms/, ў канцы дадзенага Пагаднення, у адпаведнай інструкцыі карыстальніка/CD або інфармацыі аб ліцэнзіі, пазначанай на вашай Прыладзе/у Праграмным забеспячэнні. У той ступені, якую патрабуюць ліцэнзіі Кампанентаў іншых вытворцаў, умовы гэтых ліцэнзій будуць прымяняцца замест умоў гэтага Пагаднення. У выпадку, калі ўмовы ліцэнзіі, прыдатнай да Кампанентаў іншых вытворцаў, забараняюць абмежаванні дадзенага Пагаднення адносна гэтых Кампанентаў іншых вытворцаў, тыя абмежаванні не будуць прымяняцца да Кампанентаў іншых вытворцаў.

6.Розныя версіі Праграмнага забеспячэння.
Вы можаце атрымаць або набыць больш за адну версію Праграмнага забеспячэння (напрыклад, для розных аперацыйных асяроддзяў; з рознымі варыянтамі перакладу; спампаваныя з сервера Epson або з CD-ROM), аднак, незалежна ад тыпу або колькасці копій, якія вы атрымаеце, вы можаце выкарыстоўваць толькі носьбіт або версію, адпаведную ліцэнзіі, аб якой гаворыцца ў Раздзеле 1 вышэй.

7.Адмова ад гарантыйных абавязацельстваў і кампенсацыя.
У адпаведнасці з Раздзелам 25 (які можа датычыцца вас, калі вы набываеце тавары і паслугі ў кампаніі Epson у Аўстраліі), калі вы набылі Праграмнае забеспячэнне на носьбіце ў Epson або дылера, Epson гарантуе, што носьбіт, на якім запісанае Праграмнае забеспячэнне, будзе без дэфектаў, а матэрыялы можна будзе нармальна выкарыстоўваць на працягу 90 дзён са дня дастаўкі. Калі вы верніце носьбіт Epson або дылеру, у якога вы яго набылі, на пряцягу 90 дзён са дня дастаўкі, і калі Epson вызначыць, што носьбіт мае дэфект, і не знойдзе слядоў злоўжывання, жорсткага абыходжання, няправільнага выкарыстання або выкарыстоўвання на няспраўным абсталяванні, то Epson заменіць носьбіт пасля таго, як вы верніце Epson Праграмнае забеспячэнне, уключаючы ўсе копіі ўсіх частак. Вы прызнаеце і пагаджаецеся з тым, што выкарытоўваеце Праграмнае забеспячэнне на свой страх і рызыку. ПРАГРАМНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ ПРАДАСТАЎЛЯЕЦЦА «ЯК ЁСЦЬ» І БЕЗ ГАРАНТЫЙ. EPSON І ЯЕ ПАСТАЎШЧЫКІ НЕ ГАРАНТУЮЦЬ ПРАДУКЦЫЙНАСЦЬ АБО ВЫНІКІ, ЯКІЯ ВЫ МОЖАЦЕ АТРЫМАЦЬ, КАРЫСТАЮЧЫСЯ ПРАГРАМНЫМ ЗАБЕСПЯЧЭННЕМ. Epson не гарантуе таго, што праца Праграмнага забеспячэння будзе бесперабойнай, што ў ёй не будзе памылак, вірусаў або іншых шкодных кампанентаў і слабых месцаў, або што функцыі Праграмнага забеспячэння будуць адпавядаць вашым пажаданням і патрабаванням. Адзіная і выключная адказнасць Epson і вашая адзіная кампенсацыя ў выпадку парушэння гарантыі ў залежнасці ад рашэння Epson, будзе альбо замена носьбіта для Праграмнага забеспячэння, альбо зварот сродкаў пасля таго, як вы вернеце Праграмнае забеспячэнне і Абсталяванне Epson. Пры замене Праграмнага забеспячэння даецца гарантыя на рэшту першапачатковага гарантыйнага тэрміну ці трыццаці (30) дзён у залежнасці ад таго, што больш. Калі вышэй пазначанная кампенсацыя немагчымая па якой-небудзь прычыне, адказнасць Epson за парушэнне ўмоў гарантыі абмяжоўваецца пакрыццём цаны, выплачанай за Абсталяванне Epson. Epson не нясе адказнасці за затрымкі падчас работы або за адмову ў рабоце па прычынам, якія немагчыма кантраляваць. Дадзеная Абмежаваная гарантыя неактуальная, калі збой Праграмнага забеспячэння здарыўся ў выніку няшчаснага выпадку, злоўжывання або няправільнага выкарыстання. ДАДЗЕНЫЯ АБМЕЖАВАННЫЯ ГАРАНТЫІ І КАМПЕНСАЦЫЯ ЭКСКЛЮЗІЎНЫЯ І ЗАМЯНЯЮЦЬ УСЕ АСТАТНІЯ. EPSON АДМАЎЛЯЕЦЦА АД УСІХ ІНШЫХ ГАРАНТЫЙ, ПРАМЫХ АБО ЎСКОСНЫХ, УКЛЮЧАЮЧЫ БЕЗ АБМЕЖАВАННЯЎ УСЕ ГАРАНТЫІ ВЫКАНАННЯ ПРАВОЎ ІНТЭЛЕКТУАЛЬНАЙ УЛАСНАСЦІ, ГАРАНТЫІ ПРОДАЖУ І АДПАВЕДНАСЦІ ПЭЎНЫМ МЭТАМ. НЕКАТОРЫЯ ШТАТЫ АБО ЗАКАНАДАЎСТВА НЕ ДАЗВАЛЯЮЦЬ ВЫКЛЮЧЭННІ ЦІ АБМЕЖАВАННІ ЎСКОСНЫХ ГАРАНТЫЙ, І У ТАКІХ ШТАТАХ ВЫШЭЙ ЗАЗНАЧАНАЕ АБМЕЖАВАННЕ МОЖА НЕ ДАТЫЧЫЦЦА ВАС.

8.Абмежаванне адказнасці.
У адпаведнасці з Раздзеламі 25 і (або) 28 (якія могуць датычыцца вас, калі вы набываеце тавары і паслугі ў кампаніі Epson у Аўстраліі), НАКОЛЬКІ ГЭТА ДАПУШЧАЛЬНА ДЗЕЙНІЧАЮЧЫМ ЗАКАНАДАЎСТВАМ, НІ ПРЫ ЯКІХ АБСТАВІНАХ EPSON АБО ЯЕ ПАСТАЎШЧЫКІ НЕ НЯСУЦЬ АДКАЗНАСЦІ ЗА СТРАТЫ (НЕЗАЛЕЖНА АД ТАГО, ЦІ ЯНЫ ПРАМЫЯ, НЕПРАМЫЯ, СПЕЦЫЯЛЬНЫЯ, ВЫПАДКОВЫЯ ЦІ ЎСКОСНЫЯ), ЯКІЯ ЎЗНІКАЮЦЬ НА ПАДСТАВЕ КАНТРАКТА, ДЭЛІКТУ (УКЛЮЧАЮЧЫ НЯДБАЙНАСЦЬ), СТРОГАЙ АДКАЗНАСЦІ, ПАРУШЭННЯ ГАРАНТЫЙ, УВЯДЗЕННЯ Ў ЗМАН АБО ІНАКШ, УКЛЮЧАЮЧЫ БЕЗ АБМЕЖАВАННЯЎ СТРАТЫ, ЗВЯЗАНЫЯ СА СТРАТАЙ ПРЫБЫТКУ Ў БІЗНЕСЕ, ПЕРАПЫНАК БІЗНЕСУ, СТРАТАЙ ДЗЕЛАВОЙ ІНФАРМАЦЫІ АБО ІНШАЙ ГРАШОВАЙ СТРАТАЙ, ЯКАЯ ЎЗНІКЛА З ПРЫЧЫНЫ ВЫКАРЫСТАННЯ АБО НЕМАГЧЫМАСЦІ ВЫКАРЫСТОЎВАЦЬ ПРАГРАМНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ, АБО ЯКАЯ ВЫНІКАЕ З ДАДЗЕНАГА ПАГАДНЕННЯ, НАВАТ КАЛІ EPSON ЦІ ЯЕ ПРАДСТАЎНІК БЫЛІ ПАПЯРЭДЖАНЫЯ ПРА МАГЧЫМАСЦЬ ГЭТЫХ СТРАТАЎ. НЕКАТОРЫЯ ШТАТЫ НЕ ДАЗВАЛЯЮЦЬ ВЫКЛЮЧЭННІ ЦІ АБМЕЖАВАННІ СТРАТАЎ У ПЭЎНЫХ АПЕРАЦЫЯХ, І Ў ТАКІХ ШТАТАХ ВЫШЭЙ ЗАЗНАЧАНЫЯ АБМЕЖАВАННІ І ВЫКЛЮЧЭННІ МОГУЦЬ БЫЦЬ НЕАКТУАЛЬНЫЯ.

9.Набыццё Праграмнага забеспячэння Ўрадам ЗША.
Гэты раздзел датычыцца набыцця Праграмнага забеспячэння Ўрадам ЗША («Урад») або любым галоўным падрадчыкам ці субпадрадчыкам (на любым узроўні) у згоднасці з кантрактам, грантам, пагадненнем аб супрацоўніцтве, «іншай транзакцыей» ці іншай дзейнасцю Ўрада. Пацвярджаючы атрыманне Праграмнага забеспячэння, Урад, галоўны падрадчык або субпадрадчык пагаджаюцца з тым, што Праграмнае забеспячэнне кваліфікуецца як «камерцыйнае камп'ютэрнае праграмнае забеспячэнне» у значэнні, аб якім гаворыцца ў зводзе законаў па рэгуляванні федэральнага набыцця (Federal Acquisition Regulation, далей - «FAR»), FAR раздзел 12, параграф (b) FAR падраздзел 27.405 або ў дадатку да FAR, прызначанаму для абарончых мэтаў (Defense Federal Acquisition Regulation Supplement, далей - «DFARS»), DFARS падраздзел 227.7202, і што ніякі іншы звод законаў або пункт FAR ці DFARS аб правах на дадзеныя не датычыцца набыцця гэтага Праграмнага забеспячэння Ўрадам. Адпаведна, умовы дадзенага Пагаднення кіруюць карыстаннем і раскрыццём Урадам (і галоўным падрадчыкам ці субпадрадчыкам) Праграмнага забеспячэння, і касуюць любыя супярэчлівыя ўмовы кантракта, гранта, пагаднення аб супрацоўніцтве, «іншай транзакцыі» ці іншай дзейнасцю, у адпаведнасці з якой Праграмнае забеспячэнне дастаўляецца Ўраду. Калі дадзенае Праграмнае забеспячэнне не задаволіць патрэбы Ўрада, калі гэтае Пагадненне не адпавядае ў якім-небудзь дачыненні Федэральным законам, або калі палажэнні FAR і DFARS не будуць з’яўляцца рэгулюючымі, Урад пагаджаецца вярнуць Праграмнае забеспячэнне ў невыкарыстаным стане да Epson.

10.Абмежаванні экспарту.
Вы згаджаецеся з тым, што дадзенае Праграмнае забеспячэнне не будзе пастаўляцца, перадавацца або экспартавацца ў іншую краіну або выкарыстоўвацца любым спосабам, забароненым Адміністрацыйным актам аб экспарце Злучаных Штатаў, або любым іншым законам, абмежаваннем або прадпісаннем.

11.Поўнае Пагадненне.
У адпаведнасці з Раздзелам 28 (які можа датычыцца вас, калі вы набываеце тавары і паслугі ў кампаніі Epson у Аўстраліі) дадзенае пагадненне з’яўляецца поўным пагадненнем паміж бакамі ў адносінах да Праграмнага забеспячэння і мае большую моц, чым любы заказ на куплю, дамовы, рэклама або іншая дакументацыя, якая датычыцца Праграмнага забеспячэння.

12.Абавязваючае пагадненне; Правапераемнікі.
Дадзенае Пагадненне з'яўляецца абавязковым і служыць для выгады бакоў і іх спадкаемцаў, правапераемнікаў і прадстаўнікоў.

13.Аўтаномнасць палажэнняў; Мадыфікацыі.
Калі якое-небудзь палажэнне ў дадзеным дакуменце будзе прызнана несапраўдным або няздзейсным судом кампетэнтнай юрысдыкцыі (раздзелы 22.8 і 22.9, калі вы знаходзіцеся ў ЗША), гэта не паўплывае на правамоцнасць астатніх палажэнняў Пагаднення, якое застанецца правамоцным і падлягае выкананню ў адпаведнасці з яго ўмовамі. У адпаведнасці з Раздзелам 28 (які можа датычыцца вас, калі вы набываеце тавары і паслугі ў кампаніі Epson у Аўстраліі) дадзенае Пагадненне можа быць зменена толькі ў пісьмовай форме за подпісам ўпаўнаважанага прадстаўніка Epson.

14.Кампенсацыя.
У адпаведнасці з Раздзелам 28 (які можа датычыцца вас, калі вы набываеце тавары і паслугі ў кампаніі Epson у Аўстраліі) вы пагаджаецеся з тым, што вы кампенсуеце і не будзеце мець прэтэнзій, а па патрабаванню Epson таксама будзеце абараняць Epson і яе кіраўнікоў, службовых асоб, акцыянераў, супрацоўнікаў і агентаў ад любых магчымых стратаў, абавязацельстваў, стратаў, затратаў, выдаткаў (уключаючы апраўданыя ганарары адвакатаў), судовых скаргаў, пазоваў і прэтэнзій, якія вынікаюць з (i) любога парушэння вашых абавязкаў, звязаных з дадзеным Пагадненнем або (ii) выкарыстаннем дадзенага Праграмнага забеспячэння або Абсталявання Epson. Калі Epson папросіць вас выступіць у абарону на судовай скарзе, пазове або прэтэнзіі, Epson будзе мець права на свой рахунак прыняць удзел у абароне з адвакатам па свайму выбару. Вы не станеце ўрэгуляваць прэтэнзіі трэціх бакоў, ад якіх Epson мае права атрымаць кампенсацыю, без пісьмовай згоды ад Epson.

15.Заканчэнне.
У адпаведнасці з Раздзелам 28 (які можа датычыцца вас, калі вы набываеце тавары і паслугі ў кампаніі Epson у Аўстраліі), без урону для іншых правоў Epson, вашыя правы на ліцензію, як пазначана ў Раздзеле 1 вышэй, і вашыя правы на гарантыю ў згоднасці з Раздзелам 7 вышэй, аўтаматычна скончацца, калі вы перастанеце выконваць умовы дадзенага Пагаднення. Па заканчэнні такіх правоў, вы згаджаецеся, што Праграмнае забеспячэнне і ўсе яго копіі, будуць неадкладна знішчаны.

16.Ёмістасць і Адказны за дагавор.
У адпаведнасці з Раздзелам 25 (які можа датычыцца вас, калі вы набываеце тавары і паслугі ў кампаніі Epson у Аўстраліі) вы пацвярджаеце, што вы паўналетняя асоба ў разуменні заканадаўства вашага месца жыхарства, і што ў вас ёсць усе неабходныя правы, каб заключаць дадзенае Пагадненне, уключаючы, калі датычыцца, права заключаць гэтае Пагадненне, дадзенае вашым працадаўцам.

17.Ахова дадзеных, апрацоўка інфармацыі.
Праграмнае забеспячэнне можа падключацца да інтэрнету і перадаваць дадзеныя з вашай Прылады і на яе. Напрыклад, калі вы ўсталёўваеце Праграмнае забеспячэнне, ваша Прылада можа адправіць інфармацыю об вашым Абсталяванні Epson, такую як мадэль і серыйны нумар, ідэнтыфікатар краіны, код мовы, інфармацыю аб аперацыйнай сістэме і інфармацыю аб карыстанні Абсталяваннем Epson на інтэрнэт-сайт Epson, а гэта можа вярнуць інфармацыю аб рэкламах альбо паслугах на вашую Прыладу. Апрацоўка інфармацыі, якая была сабраная праз Праграмнае забеспячэнне, павінна адпавядаць дзеючыму заканадаўству аб абароне дадзеных і Палітыцы канфідэнцыяльнасці Epson, якую можна знайсці на https://global.epson.com/privacy/area_select_confirm_eula.html. Наколькі гэта будзе дапушчальна дзеючым заканадаўствам, тое, што вы згаджаецеся з дадзеным Пагадненнем і ўсталёўваеце Праграмнае забепячэнне, азначае, што вы даеце згоду на апрацоўку і захоўванне вашай інфармацыі ў вашай краіне пражывання і/або за яе межамі. Калі існуе спецыфічная палітыка канфідэнцыяльнасці, якая ўключана ў Праграмнае забеспячэнне і/або адлюстроўваецца, калі вы карыстаецеся Праграмным забеспячэннем (напрыклад, у выпадку прыкладанняў для Праграмнага забеспячэння), гэтая спецыфічная Палітыка канфідэнцыяльнасці мае перавагу над Палітыкай канфідэнцыяльнасці Epson, аб якой гаварылась вышэй.

18.Староннія вэб-сайты.
Вы можаце праз гіпертэкст або іншыя камп'ютарныя спасылкі з Праграмнага забеспячэння, атрымаць доступ да вэб-сайтаў і выкарыстоўваць пэўныя паслугі, якія не знаходзяцца пад кантролем Epson, а кіруюцца трэцімі асобамі. Вы прызнаеце і згаджаецеся з тым, што Epson не нясе адказнасці за такія староннія сайты або паслугі, у тым ліку іх дакладнасць, паўнату, актуальнасць, правамернасць, захаванне аўтарскіх правоў, законнасць, прыстойнасць, якасць або іншае. Гэтыя староннія вэб-сайты/паслугі падлягаюць розным умовам, і пры доступе і карыстанні гэтымі староннімі вэб-сайтамі/паслугамі, вы будзеце юрыдычна звязаныя ўмовамі гэтых вэб-сайтаў/паслуг. Умовы старонніх вэб-сайтаў/паслуг будуць рэгуляваць ваш доступ і карыстанне да гэтых вэб-сайтаў/паслуг. Хоць Epson і можа даць спасылку на старонні вэб-сайт/паслугу з Праграмнага забеспячэння, гэтая спасылка не з’яўляецца доказам аўтарызацыі, падтрымкі, спонсарства або іншай сувязі Epson са староннімі вэб-сайтамі/паслугамі, іх зместам, уладалькікамі або пастаўшчыкамі. Epson дае гэтыя спасылкі толькі для вашай інфармацыі і выгады. Адпаведна, Epson не робіць ніякіх заяваў адносна такіх вэб-сайтаў/паслуг і не аказвае ніякай падтрымкі, звязанай з такімі староннімі сайтамі або паслугамі. Epson не правярала інфармацыю, прадукты або праграмнае забеспячэнне, знойдзенае на гэтых вэб-сайтах/паслугах, і таму не можа рабіць ніякіх заяваў на іх конт. Вы згаджаецеся з тым, што Epson не нясе адказнасці за змест або дзеянне такіх вэб-сайтаў/паслуг, і ваш абавязак - упэўніцца, што тое, што вы выбераеце, вольнае ад вірусаў, чарвякоў, траянаў і іншых рэчаў дэструктыўнага характару. Вы нясеце адказнасць за тое, каб вызначыць, да якой ступені вы можаце карыстацца зместам любога іншага вэб-сайта/паслугі, на якія Праграмнае забеспячэнне дае спасылку.

(КАЛІ ВЫ ЗНАХОДЗІЦЕСЯ Ў ЗЛУЧАНЫХ ШТАТАХ, РАЗДЗЕЛЫ 19-23 ДАТЫЧАЦЦА ВАС)

19.Пакупка чарніла.
Для некаторых прадуктаў для друку Epson, якія прадаюцца ў Паўночнай Амерыцы, Праграмнае забеспячэнне можа таксама адлюстроўваць прапанову набыць чарніла ад Epson. Калі вы націсніце на кнопку ніжэй, на вашай Прыладзе будуць адлюстраваныя тыпы картрыджаў і ўзровень чарніла, а таксама іншая інфармацыя аб вашых картрыджах, такая як колер, даступныя памеры картрыджаў, цэны на замену картраджаў з чарнілам, якія вы можаце набыць ад Epson праз інтэрнет.

20.Абнаўленні, якія можна спампаваць.
Вы можаце спампаваць абнаўленні да Праграмнага забеспячэння на вэб-сайце Epson, калі такіе абнаўленні даступныя. Калі вы згаджаецеся ўсталяваць Праграмнае забеспячэнне, любая перадача праз інтэрнэт, збор і выкарыстанне дадзеных будуць адпавядаць Палітыцы канфідэнцыяльнасці, якая будзе актуальная на дадзены момант, і ўсталёўваючы Праграмнае забеспячэнне, вы згаджаецеся на актуальную Палітыку канфідэнцыяльнасці, якаая будзе рэгуляваць усе дзеянні.

21.Уліковы запіс Epson і Рэкламныя паведамленні.
Акрамя таго, пры ўсталёўцы Праграмнага забеспячэння, рэгістрацыі ў Epson вашага Абсталявання Epson і/або стварэнні ўліковага запісу ў Epson Store, пры ўмове вашай згоды на такое выкарыстанне, вы згаджаецеся на тое, што Epson можа аб’яднаць усе дадзеныя, сабраныя падчас усталёўкі Праграмнага забеспячэння, рэгістрацыі вашага Абсталявання Epson і/або стварэння ўліковага запісу ў Epson Store, якія складаюцца з асабістых дадзеных і не асабістай інфармацыі, і можа выкарыстоўваць аб’яднаныя дадзеныя і адпраўляць вам Рэкламныя паведамленні Epson і інфармацыю аб паслугах. Калі вы не жадаеце адпраўляць інфармацыю аб вашым Абсталяванні Epson або атрымліваць інфармацыю аб рэкламе і паслугах, вы можаце адключыць гэтую функцыю ў сістэме Windows праз раздзел Параметры адсочвання ў драйверы. Вы можаце адключыць гэтыя функцыі на аперацыйнай сістэме Mac, выдаліўшы праграмнае забеспячэнне Epson Customer Research Participation і Low Ink Reminder.

22.СПРЭЧКІ, ТРАЦЕЙСКІ СУД, КАЛЕКТЫЎНЫЯ ІСКІ І АДМОВА АД КАЛЕКТЫЎНЫХ ІСКАЎ І КАЛЕКТЫЎНЫХ РАЗБОРАЎ

22.1Спрэчкі.
Умовы дадзенага Раздзелу 22 датычацца ўсіх Спрэчак паміж вамі і Epson. Тэрмін «Спрэчка» ужываецца ў шырокім значэнні ў згоднасці з законам і ўключае ўсе спрэчкі, прэтэнзіі, палеміку або судзебныя скаргі паміж вамі і Epson, якія вынікаюць або датычацца дадзенага Пагаднення, Праграмнага забеспячэння, Абсталявання Epson або іншай ўгоды паміж вамі і Epson, ці то грунтуецца на кантракце, гарантыі, увядзенні ў зман, махлярстве, дэлікце, наўмысным дэлікце, пастанове, нарматыўным акце, указе або любой іншай юрыдычнай або раўнаважнай аснове. «СПРЭЧКА» НЕ ЎКЛЮЧАЕ ПРЭТЭНЗІІ АДНОСНА ІНТЭЛЕКТУАЛЬНАЙ УЛАСНАСЦІ, або больш канкрэтна, прэтэнзіі або такія падставы для іска, як (a) парушэнне або аслабленне таварнага знаку, (b) парушэнне патэнта, (c) парушэнне або неадпаведнае выкарыстанне аўтарскага права або (d) незаконнае валоданне камерцыйнай таямніцэй (далей «Прэтэнзіі адносна інтэлектуальнай уласнасці»). Вы і Epson таксама пагаджаецеся, нягледзячы на Раздзел 22.6, што суд, а не трацейскі суддзя можа вырашыць, ці прэтэнзія або падстава для іска з’яўляецца Прэтэнзіей адносна інтэлектуальнай уласнасці.

22.2Трацейскі суд.
Вы і Epson пагаджаецеся, што ўсе Спрэчкі павінны быць вырашаныя шляхам трацейскага суда, згодна з дадзеным Пагадненнем. ТРАЦЕЙСКІ СУД АБАЗНАЧАЕ, ШТО ВЫ АДМАЎЛЯЕЦЕСЯ АД ПРАВА БЫЦЬ СУДДЗЁЙ АБО ПРЫСЯЖНЫМ НА БУДУЧЫМ СУДЗЕ, І ШТО ВАШЫЯ ПАДСТАВЫ ДЛЯ АБСКАРДЖАННЯ АБМЕЖАВАНЫЯ. У адпаведнасці з гэтым Пагадненнем, трацейскі суд будзе праводзіцца арганізацыей JAMS, нацыянальна прызнаным арбітражным органам, згодна з яе зводам працэдур для спрэчак, звязаных с карыстальнікамі, актуальным на дадзеный момант, але выключаючы любыя правілы, якія дазваляюць аб’яднанне ў адзін разбор розныя падставы для іска (для больш падрабязнай інфармацыі звярніцеся да Раздзелу 22.6 ніжэй). Вы і Epson разумееце і пагаджаецеся з тым, што (a) Федэральны арбітражны закон (9 U.S.C. §1, і наст.) кіруе тлумачэннем і прымяненнем гэтага Раздзелу 22, (b) дадзенае Пагадненне фіксіруе здзелкі гандалю паміж штатамі (c) гэты Раздзел 22 застаецца ў сіле пасля спынення дзеяння гэтага Пагаднення.

22.3Крокі перад трацейскім судом і Паведамленне аб спрэчцы.
Перад тым, як падаць іск у арбітраж, вы і Epson згаджаецеся паспрабаваць вырашыць Спрэчку нефармальна на працягу шасцідзесяці (60) дзён. Калі Epson і вы не дасягнеце згоды, каб вырашыць спрэчку напрацягу шасцідзесяці (60) дзён, вы або Epson можаце пачаць арбітраж. Паведамленне Epson павінна адрасавацца: Epson America, Inc., ATTN: Legal Department, 3131 Katella Ave. Los Alamitos, CA 90720 (далей - «Адрас Epson»). Паведамленне аб спрэчцы будзе вам адпраўлена на найбольш актуальны ваш адрас, які ёсць у Epson. Па гэтай прычыне, важна паведаміць нас, калі вы змяняеце адрас, праз электронную пошту EAILegal@ea.epson.com або выслаць ліст на Адрас Epson. Паведамленне аб спрэчцы павінна ўключаць імя, адрас і кантактную інфармацыю адпраўніка, факты, якія прывялі да Спрэчкі і пажаданае задавальненне (далей - «Паведамленне аб спрэчцы»). Пасля атрымання Паведамлення аб спрэчцы, Epson і вы пагаджаецеся дзейнічаць у духу добрай волі з мэтай урэгуляваць Спрэчку да пачатку арбітражу.

22.4Суд дробных цяжбаў.
Нягледзячы на вышэйсказанае, вы можаце правесці індывідуальны разбор у судзе дробных цяжбаў вашага штата або муніцыпалітэта, калі разбор знаходзіцца ў межах юрысдыкцыі гэтага суда і знаходзіцца на разглядзе толькі ў гэтым судзе.

22.5АДМОВА АД КАЛЕКТЫЎНЫХ ІСКАЎ І КАЛЕКТЫЎНЫХ РАЗБОРАЎ.
ВЫ І EPSON ЗГАДЖАЕЦЕСЯ З ТЫМ, ШТО КОЖНЫ З БАКОЎ МОЖА ПАЧАЦЬ СПРЭЧКУ ТОЛЬКІ Ў ІНДЫВІДУАЛЬНЫМ ПАРАДКУ, А НЕ ЯК ЧЛЕН ЯКОЙ-НЕБУЗДЬ ГРУППЫ АБО ЯК ПРАДСТАЎНІК ГРУППЫ, УКЛЮЧАЮЧЫ БЕЗ АБМЕЖАВАННЯЎ ФЕДЭРАЛЬНЫЯ КАЛЕКТЫЎНЫЯ ІСКІ І РАЗБОРЫ АБО КАЛЕКТЫЎНЫЯ ІСКІ І РАЗБОРЫ ЎНУТРЫ ШТАТА. СУДОВЫЯ РАЗБОРЫ КАЛЕКТЫЎНЫХ ІСКАЎ, РАЗБОРЫ ЎНУТРЫ КАЛЕКТЫВА, РАЗБОРЫ ПАД КІРАЎНІЦТВАМ ПРЫВАТНАГА ГЕНЕРАЛЬНАГА ПРАКУРОРА, І ІНШЫЯ ПРАЦЭДУРЫ, ДЗЕ ХТОСЬЦІ ДЗЕЙНІЧАЕ Ў ЯКАСЦІ ПРАДСТАЎНІКА, НЕДАЗВАЛЯЮЦЦА. АДПАВЕДНА, ПАДЧАС АРБІТРАЖНАЙ ПРАЦЭДУРЫ, АПІСАНАЙ У ДАДЗЕНЫМ РАЗДЗЕЛЕ, ТРАЦЕЙСКІ СУДДЗЯ НЕ ПАВІНЕН АБ'ЯДНОЎВАЦЬ ПРЭТЭНЗІІ НЕКАЛЬКІХ БАКОЎ БЕЗ ПІСЬМОВАЙ ЗГОДЫ ЎСІХ ЗАЦІКАЎЛЕНЫХ БАКОЎ ГЭТАЙ АРБІТРАЖНАЙ ПРАЦЭДУРЫ.

22.6Арбітражная працэдура.
Калі вы або Epson распачнеце трацейскі суд, ён павінен кіравацца правіламі арганізацыі JAMS, якія будуць актуальныя на час разбору, выключаючы любыя правілы, якія дазваляюць калектыўныя разборы або разборы, якія вядзе прадстаўнік (далей - «Правілы JAMS»), даступныя на http://www.jamsadr.com або па тэлефону 1-800-352-5267, а таксама правіламі, устаноўленымі дадзеным Пагадненнем. Усе Спрэчкі павінны вырашацца адным нейтральным суддзёй, а абодва бакі павінны мець дастатковую магчымасць удзельнічаць у выбары суддзі. Суддзя звязаны ўмовамі дадзенага Пагаднення. Суддзя, а не федэральны, рэгіянальны або мясцовы суд ці ўстанова, мае эксклюзіўнае права вырашаць усе спрэчкі, якія ўзнікаюць у сувязі з тлумачэннем, прымянімасцю, прывядзеннем ў выкананне або фарміраваннем гэтага Пагаднення, уключаючы любую прэтэнзію, што частка або ўсё Пагадненне з’яўляецца несапраўдным або спрэчным. Нягледзячы на такія шырокія паўнамоцтвы трацейскага суддзі, суд можа вырашыць адзінае пытанне - ці прэтэнзія ці падстава для іска з’яўляюцца Прэтэнзіей адносна інтэлектуальнай уласнасці, што не ўваходзіць у вызначэне тэрміна «Спрэчка», згодна з Раздзелам 22.1 вышэй. Суддзя павінен мець права прызначыць любое задавальненне, якое будзе магчыма ў судзе, згодна з законам або па праву справядлівасці. Суддзя можа прызначыць такую ж самую кампенсацыю, як зрабіў бы суд, а можа прызначыць дэкларатыўную або судовую забарону толькі на карысць індывідуальнага ўдзельніка, які просіць задавальненне, і толькі да ступені, неабходнай, каб задаволіць патрабаванні, пазначаныя ў прэтэнзіі ўдзельніка. У некаторых выпадках, выдаткі на трацейскі суд могуць перавысіць выдаткі на судовую цяжбу, а права на дасудовае прадстаўленне доказаў можа быць больш абмежаванае на трацейскім судзе. Рашэнне суддзі з’яўляецца абавязковым і можа быць уведзена ў якасці судовага рашэння ў любым судзе кампетэнтнай юрысдыкцыі.

Вы можаце вырашыць удзельнічаць у судовых слуханнях праз тэлефон. Судовыя слуханні, якія не праводзяцца праз тэлефон, павінны праходзіць у месцазнаходжанні, дастаткова даступным ад вашага асноўнага месца жыхарства або ў акруге Орындж, штат Каліфорнія, ЗША, на ваш выбар.

a) Узбуджэнне арбітражнай працэдуры.
Калі вы або Epson пажадаеце вынесці Спрэчку на ьрацейскт суд, абодва бакі пагаджаюцца з наступнай працэдурай:
(i) Напісаць Арбітражнае трэбаванне. Трэбаванне павінна ўключаць апісанне Спрэчкі і аб'ём стратаў, якія неабходна пакрыць. Вы можаце знайсці копію Арбітражнага трэбавання на http://www.jamsadr.com (далей - «Арбітражнае трэбаванне»).

(ii) Адпраўце тры копіі Арбітражнага трэбавання, а таксама адпаведную пошліну за рэгістрацыю ў JAMS, 500 North State College Blvd., Suite 600 Orange, CA 92868, U.S.A.

(iii) Адпраўце копію Арбітражнага трэбавання іншаму боку (такі ж самы адрас, як і ў Паведамленні аб спрэчцы), калі бакі не дамовіліся на іншае.
b) Фармат слухання.
Падчас арбітражу, памер зробленай прапановы па ўрэгуляванню не будзе вядомы суддзе да таго часу, пакуль суддзя не вызначыць памер, які вы або Epson, павінны будзеце заплаціць (калі такі будзе). Прадстаўленне доказаў або абмен непрывілеяванай інфармацыяй, якія датычацца Спрэчцы, могуць дазваляцца падчас арбітражу.
c) Арбітражныя зборы.
Epson павінен заплаціць або (калі датычыцца) кампенсаваць вам усе аплаты, зробленыя на карысць арганізацыі JAMS, або арбітражныя зборы (аплачаныя вамі або Epson) у адпаведнасці з палажэннямі дадзенага Пагаднення.
d) Арбітражнае рашэнне на вашу карысць.
Для Спрэчак, у якіх вы ці Epson жадаеце атрымаць $75 000 або менш у якасці кампенсацыі, без уліку збораў і выдаткаў на адваката, калі рашэнне суддзі будзе на вашу карысць, і калі сума кампенсацыі, якая вам прызначаецца, будзе больш, чым астатняя пісьмовая прапанова Epson (калі такая была), каб урэгуляваць Спрэчку, Epson: (i) заплаціць вам $1 000 або суму кампенсацыі, калі яна большая; (ii) заплаціць вам у два разы больш, чым вашыя правамерныя затраты на адваката (калі такія былі); і (iii) кампенсуе вам усе выдаткі (уключаючы выдаткі на сведкаў-экспертаў), якія ваш адвакат абгрунтавана налічыў для даследвання, падрыхтоўкі і правядзення Спрэчкі ў трацейскім судзе. За выключэннем выпадкаў, узгодненых паміж вамі і Epson ў пісьмовай форме, суддзя вызначыць памер збораў і выдаткаў, якія Epson мусіць заплаціць, згодна з гэтым Раздзелам 22.6d).
e) Адвакацкія зборы.
Epson не будзе патрабаваць аплату ганарару свайго адваката і выдаткаў за любы арбітражны разбор, які пачаўся ў сувязі са Спрэчкай адносна дадзенага Пагаднення. Ваша права на аплату ганарараў і выдаткаў на адваката ў адпаведнасці з раздзелам 22.6(d) вышэй не абмяжоўвае вашыя правы на ганарары і расходы на адваката ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам; нягледзячы на вышэйсказанае, суддзя не можа прысудзіць паўторную кампенсацыю ганарару і выдаткаў адваката.

22.7Адмова.
Вы можаце адмовіцца (выключыць сябе) ад удзелу ў канчатковай, абавязковай, індывідуальнай арбітражнай працэдуры і адмовіцца ад калектыўных і рэпрэзентатыўных разбораў, названых у гэтым Пагадненні, даслаўшы ліст на Адрас Epson на працягу трыццаці (30) дзён з моманту вашай згоды на гэта Пагадненне (уключаючы, акрамя іншага, куплю, спампоўку, усталёўку Праграмнага забеспячэння або іншае выкарыстанне Абсталявання Epson, прадуктаў і паслуг Epson), у якім пазначана (i) ваша імя, (ii) ваш паштовы адрас і (iii) ваш запрос на выключэнне з канчатковага, абавязковага індывідуальнага арбітражнага разбору і адмова ад калектыўнага і рэпрэзентатыўных разбору, указаных у гэтым Раздзеле 22. У выпадку, калі вы адмаўляецеся ў адпаведнасці з працэдурай, апісанай вышэй, усе астатнія ўмовы працягваюць прымяняцца, уключаючы патрабаванне прадаставіць апавяшчэнне да судовага разбору.

22.8Папраўкі да Раздзелу 22.
Нягледзячы на любое палажэнне гэтага Пагаднення аб адваротным, вы і Epson згаджаецеся з тым, што, калі Epson унясе якія-небудзь папраўкі ў працэдуру вырашэння спрэчак і палажэнні аб адмове ад калектыўных іскаў (акрамя змены адрасу Epson) у гэтым Пагадненнi, Epson атрымае вашу згоду на адпаведную папраўку. Калі вы не дадзіце згоды на адпаведную папраўку, вы згаджаецеся з тым, што вы будзеце судзіць любую Спрэчку паміж бакамі ў адпаведнасці з мовай дадзенага Раздзелу 22 (або урэгуліраваць спрэчкі, як прадугледжана ў Раздзеле 22.7, калі вы своечасова вырашылі адмовіцца пасля таго, як вы спачатку згадзіліся з гэтым Пагадненнем).

22.9Прыпыненне.
Калі якое-небудзь палажэнне ў гэтым Раздзеле 22 будзе прызнана нездзяйсняльным, гэта палажэнне будзе спынена, а астатняя частка гэтага Пагаднення застанецца ў поўнай сіле і дзеянні. Вышэйпададзенае не распаўсюджваецца на забарону калектыўных ці рэпрэзентатыўных іскаў, як прадугледжана ў Раздзеле 22.5. Гэта азначае, што калі Раздзел 22.5 будзе прызнаны нездзяйсняльным, увесь Раздзел 22 (але толькі Раздел 22) будзе лічыцца несапраўдным.

23.Для жыхароў Нью-Джэрсі.
НЯГЛЕДЗЯЧЫ НА ЛЮБЫЯ ЎМОВЫ, ВЫКЛАДЗЕНЫЯ Ў ГЭТЫМ ПАГАДНЕННI, КАЛІ ЯКОЕ-НЕБУДЗЬ З ПАЛАЖЭННЯЎ, ВЫКЛАДЗЕНЫХ У РАЗДЗЕЛАХ 7 АБО 8, БУДЗЕ ПРЫЗНАНА НЕСАПРАЎДНЫМ, НЕЗДЗЯЙСНЯЛЬНЫМ АБО НЕЎЖЫВАЛЬНЫМ Ў АДПАВЕДНАСЦІ З ЗАКАНАДАЎСТВАМ ШТАТА НЬЮ-ДЖЭРСІ, ТО ЛЮБОЕ ТАКОЕ ПАЛАЖЭННЕ НЕ БУДЗЕ ПРЫМЯНЯЦЦА ДА ВАС, АЛЕ АСТАТНЯЯ ЧАСТКА ГЭТАГА ПАГАДНЕННЯ ЗАСТАНЕЦЦА АБАВЯЗКОВАЙ ДЛЯ ВАС І EPSON. НЯГЛЕДЗЯЧЫ НА ЛЮБОЕ З ПАЛАЖЭННЯЎ ДАДЗЕНАГА ПАГАДНЕННЯ, НІШТО Ў ГЭТЫМ ПАГАДНЕННІ НЕ МАЕ НАМЕР І НЕ ПАВІННА РАЗГЛЯДАЦЦА ЯК АБМЕЖАВАННЕ ПРАВОЎ, ДАСТУПНЫХ ВАМ, ЗГОДНА З АКТАМ АБ АБАРОНЕ КАРЫСТАЛЬНІКА, ГАРАНТЫІ І ПАВЕДАМЛЕННІ.

НАСТУПНЫЯ РАЗДЗЕЛЫ 24–36 ДАДЗЕНАГА ДАКУМЕНТА МОГУЦЬ ДАТЫЧЫЦЦА ВАС, КАЛІ ВЫ НАБЫВАЕЦЕ ТАВАРЫ АБО ПАСЛУГІ Ў АЎСТРАЛІІ (ГЛ. РАЗДЗЕЛЫ 25 І 28 ДЛЯ АТРЫМАННЯ ДАЛЕЙШЫХ ЗВЕСТАК ПРА ТОЕ, КАЛІ МЕНАВІТА ПРЫМЯНЯЮЦЦА ГЭТЫЯ РАЗДЗЕЛЫ).

24.Вызначэнні.
У мэтах наступных Раздзелаў 24–36 дадзенага Пагаднення Закон Аўстраліі аб абароне правоў спажыўцоў азначае Дадатак 2 да Закона аб канкурэнцыі і абароне правоў спажыўцоў у рэдакцыі 2010 года (Аўстралійскі Саюз).

25.Набыццё прадукту ў якасці спажыўца.
Калі вы набываеце Праграмнае забеспячэнне ў Аўстраліі ў якасці спажыўца, згодна з Законам Аўстраліі аб абароне правоў спажыўцоў, да якіх могуць належаць фізічныя і юрыдычныя асобы або іншыя арганізацыі, дадзенае Пагадненне рэгулюецца наступнымі Раздзеламі 26 і 27.

26.Закон Аўстраліі аб абароне правоў спажыўцоў.
Ніякі змест дадзенага Пагаднення, які здольны выключаць, абмяжоўваць або змяняць любое права ці сродак прававой абароны, якія вы можаце мець згодна з Законам Аўстраліі аб абароне правоў спажыўцоў, не прымяняецца, калі такое права ці сродак прававой абароны не могуць быць законна выключаныя, абмежаваныя або змененыя.

Незалежна ад любога зместу дадзенага Пагаднення, які можа гэтаму супярэчыць, калі вы набываеце тавары і паслугі ў кампаніі Epson у якасці спажыўца, на іх распаўсюджваецца дзеянне гарантый, якія ўстанаўліваюцца Законам Аўстраліі аб абароне правоў спажыўцоў і не могуць выключацца ніякімі ўмовамі дадзенага Пагаднення.
Да ўстаноўленых законам гарантый (сярод іншага) адносіцца наступнае:

Тавары павінны мець прымальную якасць. Гэта значыць, што яны павінны:
-быць бяспечнымі;
-не мець дэфектаў;
-быць прымальнымі па вонкавым выглядзе і аздабленню;
-рабіць усё тое, што ад іх чакаецца ў стандартным выпадку;
-адпавядаць любой дэманстрацыйнай мадэлі або ўзору;
-быць прыдатнымі для той мэты, для якой Epson прадстаўляе іх прыдатнымі;
-адпавядаць апісанню тавараў, якое дае Epson; і
-адпавядаць усім прамым гарантыям адносна іх прадукцыйнасці, стану і якасці, якія кампанія Epson дае падчас пакупкі.
Паслугі, якія аказвае кампанія Epson, павінны:
-аказвацца з належнай абачлівасцю і на адпаведным узроўні ўменняў або тэхнічных ведаў;
-быць прыдатнымі для ўзгодненай мэты або забяспечваць узгодненыя вынікі; і
-аказвацца цягам разумна абумоўленага перыяду часу, пры адсутнасці ўзгодненай даты заканчэння.
У той ступені, у якой кампанія Epson не выконвае гарантыйныя абавязацельствы ў адносінах да спажыўцоў, якія датычацца вас у адпаведнасці з Законам Аўстраліі аб абароне правоў спажыўцоў, вы маеце права на сродкі прававой абароны, прадугледжаныя Законам Аўстраліі аб абароне правоў спажыўцоў.

27.Адмова ад гарантыйных абавязацельстваў і сродак прававой абароны.
На вас не распаўсюджваецца дзеянне Раздзела 7. Замест гэтага прымяняецца наступны раздзел:

НА ТАВАРЫ EPSON РАСПАЎСЮДЖВАЕЦЦА ДЗЕЯННЕ ГАРАНТЫЙНЫХ АБАВЯЗАЦЕЛЬСТВАЎ, ЯКІЯ НЕ МОГУЦЬ БЫЦЬ ВЫКЛЮЧАНЫЯ Ў АДПАВЕДНАСЦІ З ЗАКОНАМ АЎСТРАЛІІ АБ АБАРОНЕ ПРАВОЎ СПАЖЫЎЦОЎ. ВЫ МАЕЦЕ ПРАВА НА ЗАМЕНУ АБО ВЯРТАННЕ ГРАШОВЫХ СРОДКАЎ У ВЫПАДКУ СУР’ЁЗНАЙ ПАЛОМКІ І КАМПЕНСАЦЫЮ Ў ВЫПАДКУ ІНШАЙ СТРАТЫ АБО ШКОДЫ, ЯКАЯ МОЖА БЫЦЬ РАЗУМНА ПРАДБАЧАНАЯ. ВЫ ТАКСАМА МАЕЦЕ ПРАВА НА РАМОНТ АБО ЗАМЕНУ ТАВАРУ, КАЛІ ТАВАР НЕ МАЕ ПРЫМАЛЬНАЙ ЯКАСЦІ, А НЯСПРАЎНАСЦЬ НЕ З’ЯЎЛЯЕЦЦА СУР’ЁЗНАЙ.

ЗА ВЫКЛЮЧЭННЕМ ГЭТАГА, НІЯКІ ЗМЕСТ ДАДЗЕНАГА ПУНКТА НЕ ВЫКЛЮЧАЕ, НЕ АБМЯЖОЎВАЕ І НЕ ЗМЯНЯЕ ГАРАНТЫІ, ГАРАНТЫЙНЫЯ АБАВЯЗАЦЕЛЬСТВЫ АБО СРОДКІ ПРАВАВОЙ АБАРОНЫ, ЯКІЯ НЕ МОГУЦЬ БЫЦЬ ВЫКЛЮЧАНЫЯ ЗГОДНА З АЎСТРАЛІЙСКІМ ЗАКОНАМ АБ АБАРОНЕ ПРАВОЎ СПАЖЫЎЦОЎ: (1) ПРАГРАМНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ ПЕРАДАЕЦЦА «ЯК ЁСЦЬ», БЕЗ АНІЯКІХ ГАРАНТЫЙ ЛЮБОГА РОДУ; (2) КАМПАНІЯ EPSON І ЯЕ ПАСТАЎШЧЫКІ НЕ ГАРАНТУЮЦЬ І НЕ МОГУЦЬ ГАРАНТАВАЦЬ ПРАДУКЦЫЙНАСЦЬ АБО ВЫНІКІ, ЯКІЯ МОГУЦЬ БЫЦЬ АТРЫМАНЫЯ ПРЫ ВЫКАРЫСТАННІ ПРАГРАМНАГА ЗАБЕСПЯЧЭННЯ; (3) кампанія Epson не гарантуе, што функцыянаванне Праграмнага забеспячэння будзе бесперапынным, што ў ім не будзе памылак, вірусаў або іншых шкодных кампанентаў ці ўразлівасцяў, або адпаведнасць функцый Праграмнага забеспячэння вашым пажаданням ці патрабаванням; (4) кампанія Epson не нясе адказнасць за затрымку пры выкананні або невыкананне абавязкаў па прычынах, якія знаходзяцца па-за сферай яе разумнага кантролю; і (5) КАМПАНІЯ EPSON АДМАЎЛЯЕЦЦА АД УСІХ ІНШЫХ ГАРАНТЫЙ, ПРАМЫХ АБО ЎСКОСНЫХ, У ТЫМ ЛІКУ АД УСІХ ГАРАНТЫЙ АДСУТНАСЦІ ПАРУШЭННЯЎ, ТАВАРНАГА СТАНУ І ПРЫДАТНАСЦІ ДЛЯ КАНКРЭТНАЙ МЭТЫ, БЕЗ АБМЕЖАВАННЯ ТОЛЬКІ ІМІ.

28.Набыццё прадукту па дагавору са спажыўцом або малой кампаніяй.
Калі:

(a) вы — фізічная асоба, якая набывае Праграмнае забеспячэнне цалкам або пераважна для асабістага, хатняга ці бытавога выкарыстання або спажывання; або
(b) гэтае пагадненне ўяўляе сабой дагавор з малой кампаніяй (як гэты тэрмін, па меры неабходнасці, вызначаецца ў Законе Аўстраліі аб абароне правоў спажыўцоў),

наступныя Раздзелы 29-36 датычацца вас.

29.Абмежаванне адказнасці.
На вас не распаўсюджваецца дзеянне Раздзела 8. Замест гэтага прымяняецца наступны раздзел:

У адпаведнасці з Раздзелам 25 БОК ПАГАДНЕННЯ АБО ЯГО ПАСТАЎШЧЫКІ НІ ПРЫ ЯКІХ АБСТАВІНАХ НЕ НЯСУЦЬ АДКАЗНАСЦЬ ЗА ЛЮБЫЯ ЎСКОСНЫЯ, СПЕЦЫЯЛЬНЫЯ, ВЫПАДКОВЫЯ АБО НАСТУПНЫЯ СТРАТЫ, ЯКІЯ ВЫНІКАЮЦЬ З ДАГАВОРА, ПРАВАПАРУШЭННЯ (УКЛЮЧАЮЧЫ ХАЛАТНАСЦЬ), АБ’ЕКТЫЎНАЙ АДКАЗНАСЦІ, ПАРУШЭННЯ ГАРАНТЫЙНЫХ АБАВЯЗАЦЕЛЬСТВАЎ, УВЯДЗЕННЯ Ў ЗМАН ЦІ ЎЗНІКАЮЦЬ ІНШЫМ ЧЫНАМ, У ТЫМ ЛІКУ, СЯРОД ІНШАГА, ЗА СТРАТЫ АД НЕДААТРЫМАНЫХ ПРЫБЫТКАЎ І ПЕРАПЫНКАЎ У АЖЫЦЦЯЎЛЕННІ ГАСПАДАРЧАЙ ДЗЕЙНАСЦІ, СТРАТЫ ІНФАРМАЦЫІ АБО ІНШЫЯ ГРАШОВЫЯ СТРАТЫ, ЯКІЯ ЎЗНІКАЮЦЬ У СУВЯЗІ З ВЫКАРЫСТАННЕМ ЦІ НЕМАГЧЫМАСЦЮ ВЫКАРЫСТАННЯ ПРАГРАМНАГА ЗАБЕСПЯЧЭННЯ АБО Ў СУВЯЗІ З ДАДЗЕНЫМ ПАГАДНЕННЕМ, НАВАТ ТАДЫ, КАЛІ ГЭТЫ БОК АБО ЯГО ПРАДСТАЎНІК БЫЛІ ПАПЯРЭДЖАНЫЯ АБ МАГЧЫМАСЦІ ТАКІХ СТРАТ.

30.Перадача ліцэнзіі.
На вас не распаўсюджваецца дзеянне абавязацельства ў дачыненні да гарантаванай кампенсацыі страт кампаніі Epson, якое ўтрымліваецца ў Раздзеле 1 (Перадача ліцэнзіі). Вы прызнаеце і пагаджаецеся, што несяце адказнасць і абавязацельствы за любыя дзеянні і бяздзейнасць іншых карыстальнікаў, якім вы дазваляеце выкарыстоўваць Праграмнае забеспячэнне, такім жа чынам, як за ўласнае дзеянне або бяздзейнасць.

31.Абнаўленні.
Калі кампанія Epson аўтаматычна абнаўляе Праграмнае забеспячэнне згодна з Раздзелам 2 (Абнаўленні), вы маеце права скасаваць гэтае Пагадненне ў пісьмовай форме без далейшай адказнасці перад кампаніяй Epson, калі работа істотнай функцыі Праграмнага забеспячэння (у выніку выпраўлення памылак, мадэрнізацыі, з’яўлення карэктуючых уставак, дадатковых або палепшаных функцый, модуляў, якія падключаюцца асобна, і новых версій) змяняецца, спыняецца або выдаляецца з Праграмнага забеспячэння, і вы можаце прадэманстраваць, што гэта аказвае на вас больш чым нязначнае негатыўнае ўздзеянне.

32.Поўнае Пагадненне.
На вас не распаўсюджваецца дзеянне Раздзела 11 (Поўнае Пагадненне).

33.Аўтаномнасць палажэнняў; мадыфікацыі.
Дадзенае Пагадненне можа быць зменена толькі ў тым выпадку, калі яно не толькі зменена ў пісьмовай форме і падпісана кампаніяй Epson або яе ўпаўнаважаным прадстаўніком, але таксама зменена ў пісьмовай форме і падпісана вамі ці вашым упаўнаважаным прадстаўніком.

34.Кампенсацыя.
На вас не распаўсюджваецца дзеянне Раздзела 14 (Кампенсацыя).

35.Заканчэнне.
На вас не распаўсюджваецца дзеянне Раздзела 15 (Заканчэнне). Замест гэтага прымяняецца наступны раздзел:

Без шкоды для любых іншых правоў бакоў, кожны бок мае права скасаваць гэта Пагадненне з моманту паведамлення другому боку, калі другі бок не выконвае дадзенае Пагадненне. Пасля заканчэння дзеяння гэтага Пагаднення вы павінны спыніць выкарыстанне Праграмнага забеспячэння, а ўсе яго копіі павінны быць неадкладна знішчаны.

36.Ёмістасць і Адказны за дагавор.
У дадатак да заявы, зробленай вамі ў Раздзеле 16 (Праваздольнасць і паўнамоцтвы для заключэння дагавора), кампанія Epson заяўляе, што яна мае ўсе неабходныя паўнамоцтвы для заключэння дадзенага Пагаднення.

2023