Калі прынтар ужо адлюстраваны ў раздзеле «Printers & Scanners», выберыце прынтар, потым націсніце кнопку [–] для выдалення. Дадайце драйвер прынтара і драйвер факса (для мадэляў з функцыяй факса), згодна з прыведзенымі ніжэй інструкцыямі.
Націсніце кнопку[+].
Выберыце Add Printer or Scanner.
Выберыце прынтар Epson са спіса.
Выберыце драйвер з іменем прынтара.
Націсніце Add.

Праверце табліцу ніжэй, каб пераканацца ў правільнасці выбару.
Спосаб падлучэння
Драйвер прынтара
Драйвер факса
USB
EPSON XXXXXX
FAX XXXXXX (USB)
Сетка
EPSONXXXXXX YYYYYY
FAX EPSONYYYYYY(IP) or
FAX EPSONZZZ.ZZZ.ZZZ.ZZZ(IP)
* XXXXXX = імя прынтара. YYYYYY = MAC-адрас 6 лічбаў. ZZZ.ZZZ.ZZZ.ZZZ = IP-адрас
Заўвага!
Калі драйвер(-ы) дададзены, непатрэбна дадаваць іх паўторна, калі не зменены спосаб падлучэння ці не ўжываецца іншы драйвер.
Пераканайцеся, што прадукт уключаны і правільна падлучаны да камп'ютара з дапамогай USB ці сеткавага падлучэння.
Пошук драйвера факса можа заняць некаторы час. Дачакайцеся з'яўлення драйвера факса ў спісе, потым дадайце драйвер факса з дапамогай той жа працэдуры.