Калі індыкатары

і

міргаюць адначасова, гэта азначае памылку падлучэння прынтара.
Націсніце кнопку [Wi-Fi], каб выдаліць памылку, праверце наступныя пункты, а затым зрабіце настройку зноў.
Праверце, каб бесправадны маршрутызатар быў уключаны. Калі ён уключаны, выключыце і зноў уключыце сілкаванне бесправаднога маршрутызатара. Прыміце пад увагу, што сеткай могуць карыстацца іншыя карыстальнікі.
Адключыце раздзяляльнік прыватнасці на бесправадным маршрутызатары.
Размясціце прынтар побач з бесправадным маршрутызатарам.
Праверце, каб бесправадны маршрутызатар падтрымліваў WPS. Калі WPS не падтрымліваецца, стварыць сетку з дапамогай Наладкі націсканнем кнопкі (WPS) немагчыма.
Калі ўключана функцыя фільтравання MAC-адрасоў, зарэгіструйце MAC-адрас свайго прынтара, каб прадухіліць яго адфільтроўванне. Вы можаце паглядзець MAC-адрас прынтара ў справаздачы аб сеткавым падключэнні. Звярніцеся да дакументацыі, якая пастаўлялася з бесправадным маршрутызатарам, каб выканаць рэгістрацыю.
Праверце, каб рэжым сувязі Wi-Fi (IEEE802.11*), зададзены для вашага бесправаднога маршрутызатара, супадаў з рэжымам, які падтрымліваецца прынтарам. (*Дысплей можа адрознівацца ў залежнасці ад вашага месцазнаходжання.)
Падключэнне прылады праз порт USB 3.0 да кампю’тара Mac можа выклікаць радыёперашкоды. Паспрабуйце выканаць наступныя дзеянні, калі не можаце падключыцца да бесправадной сеткі або калі праца становіцца нестабільнай:
Размясціце прыладу, падключаную праз порт USB 3.0, далей ад камп’ютара.
Калі прынтар падтрымлівае дыяпазон частот 5 ГГц, падключыцеся да SSID у дыяпазоне 5 ГГц.